Умовы ўдзелу

Умовы ўдзелу

У Фестывалі могуць удзельнічаць кінастудыі, тэлекампаніі, дыстрыб'ютарскія кампаніі, незалежныя прадзюсары і іншыя пры ўмове наяўнасці аўтарскіх правоў на прадстаўляемыя фільмы.

Жадаючыя прыняць удзел у Фестывалі павінны афіцыйна заявіць пра гэта ў Дырэкцыю Фестывалю не пазней чым за два месяцы да пачатку Фестывалю.

Да 17 верасня 2012 года неабходна адправіць на адрас Фестывалю наступную дакументацыю:
- Запоўнены і падпісаны фільмаграфічны ліст (entry form) на кожны прадстаўлены фільм;
- Поўны тэкст фільма ў арыгінале і на адной з наступных моў: рускай, англійскай або французскай;
- DVD c запісам фільма (на тэрмін падрыхтоўкі і правядзення фестывалю);
- Сінопсіс, рэкламныя матэрыялы, прэс-матэрыялы;
- Рэкламны ролік і кадры з фільма на DVD або BETACAM SP;
- Матэрыялы для каталога (звесткі аб стваральніках фільма, фатаграфіі, у тым ліку фатаграфію рэжысёра, фота фільмаў).

Прадстаўленне фільма на адбор бясплатнае.

Адначасова ўладальнік аўтарскіх правоў дае згоду:
- На публічнае прадстаўленне фільма ў конкурсным або пазаконкурсным паказе з удзелам прадстаўнікоў творчай групы;
- На прадстаўленне фрагментаў фільма на тэлебачанні, на афіцыйным сайце фестывалю і ў іншых рэкламных матэрыялах фестывалю;
- На выкарыстанне кадраў з фільма ў рэкламных матэрыялах фестывалю (каталогах, рэкламных праспектах, на сайце, у мультымедыйных паданнях і т. д.).

У праграмах Фестывалю могуць удзельнічаць толькі фільмы, якія раней не дэманстраваліся публічна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (акрамя рэтраспектыўных паказаў). Праграму паказаў фільмаў на Фестывалі вызначае Дырэкцыя Фестывалю. Кожны фільм можа быць паказаны на працягу Фестывалю не больш трох разоў, уключаючы паказы для прэсы.

Дырэкцыя Фестывалю паведамляе аб адабраных фільмах для ўдзелу ў конкурсным і пазаконкурсным паказах не пазней 28.09.2012.

Пытанні аб запрашэнні гасцей, тэрмінах і ўмовах іх знаходжання і акрэдытацыі на фестывалі вырашае Дырэкцыя Фестывалю.

Удзел фільмаў у конкурсных праграмах Фестывалю прадугледжвае прысутнасць аднаго-двух прадстаўнікоў конкурснага фільма (рэжысёр, прадзюсер, акцёр / актрыса).

Дырэкцыя Фестывалю аплачвае знаходжанне на кінафоруме рэжысёра (прадзюсера) і / або акцёра, якія прадстаўляюць фільм у конкурснай праграме і якія ўдзельнічаюць у творчых сустрэчах з гледачамі і прэс-канферэнцыях.

Дырэкцыя Фестывалю бярэ на сябе выдаткі па праезду ў абодва канца і пражывання на працягу 2 дзён аднаго-двух прадстаўнікоў конкурснага фільма (рэжысёр, прадзюсер, акцёр / актрыса).

Умовы знаходжання іншых гасцей Фестывалю агаворваюцца ў іх персанальных запрашэннях.

Перасылка і вяртанне фільмакопій:
Выдаткі па транспарціроўцы фільмаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах фестывалю, у Мінск і / або назад (да аэрапорта атрымальніка) нясе Дырэкцыя Фестывалю.

Выдаткі па захоўванні і страхаванню копій фільмаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах фестывалю, аплачвае Дырэкцыя Фестывалю.

Заяўка на фільм