Навіны

Ігар Сукманаў - удзельнік 65-га Канскага кінафестывалю

Дырэктар праграмы ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Ігар Сукманаў ў чарговы раз прымае ўдзел у найбуйнейшым кінафоруме свету - Канскім кінафестывалю.

Фільм Сяргея Лазніцы ўувайшоў у асноўны конкурс Канскага кінафестывалю

Аб'яўлена праграма Канскага фестывалю. Як і чакалася, у асноўным конкурсе ўдзельнічае фільм «У тумане» - другая ігравая карціна ураджэнца Беларусі , які жыве цяпер у Германіі, выпускніка УДІКа, вядомага дакументаліста Сяргея Лазніцы.


Першая, «Шчасце маё», была таксама знята на рускай мове (хоць у спісе краін-вытворцаў Расія не лічылася), і прымала ўдзел у конкурсе Канскага фестывалю два гады таму. Ніякіх прызоў «Шчасце маё» тады не атрымала, але выклікала вялікі рэзананс - галоўным чынам, сярод расійскай прэсы. Той факт, што ў конкурсе адначасова прысутнічў фільм «Прадстаянне» Мікіты Міхалкова (які таксама з'ехаў з Канна ні з чым) абвастрае сітуацыю, зводзячы справу да барацьбы ідэалогій.

Форум сумеснай вытворчасці ў рамках прэкта "Рэжысёры без межаў". Прадленне тэрміну падачы заявак!"

Форум сумеснай вытворчасці праекту «Рэжысёры без межаў" пройдзе з 11 па 15 чэрвеня 2012 года ў Ерэване.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел падоўжаны да 30 красавіка.

Удзел у форуме могуць прымаць кінематаграфісты з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Заяўка на удзел і подрабязная інфармацыя аб праэкце.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатара праекту «Рэжысёры без межаў» Татэвіка Манукяна.

e-mail: t.manoukyan @ dabhub.com

Памёр сусветна вядомы італьянскі сцэнарыст

21 сакавіка ў Італіі памёр сцэнарыст, паэт, скульптар, сябар і паплечнік Феліні Таніна Гуэрра.