Пра фестываль

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца па рашэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры ўдзеле Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага відэацэнтру, Беларускага саюза кінематаграфістаў пачынаючы з 1993 года.

Фестываль праводзіцца пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта Саюза Беларусі і Расіі, Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

Выканаўчы орган - Фестывальная Дырэкцыя (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў).

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца штогод у лістападзе ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь). Фестываль носіць конкурсны характар.

Мэтамі і задачамі Фестывалю з'яўляюцца:

- Падтрымка кіно, фарміраванне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу;
- Захаванне адзінай кінематаграфічнай прасторы краін СНД і Балтыі, краін былога сацыялістычнага блока, блізкага і далёкага замежжа; развіццё творчых кантактаў, абмен вопытам і ідэямі паміж кінематаграфістамі Рэспублікі Беларусь і кінематаграфістамі замежных краін; аказанне садзейнічання творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі;
- Прадстаўленне беларускім кінаглядачам лепшых кінастужак вытворчасці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных фестывалях, якія атрымалі высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў;
- Умацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых сувязяў паміж кінематаграфістамі краін-удзельніц кінафоруму;
- Папулярызацыя дасягненняў нацыянальнай кінематаграфіі.

У рамках Мінскага МКФ праводзяцца конкурсы гульнявых, дакументальных фільмаў, а таксама конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк».

Старшыня кінафестывалю - Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Генадзь Браніслававіч Давыдзька


Ганаровы старшыня кінафестывалю - Народны артыст СССР Расціслаў Іванавіч Янкоўскі