Праграма

Гульнявое і дакументальнае кіно на Фестывалі прадстаўлена двума конкурсамі.

У асноўны конкурс запрашаюцца фестывальныя стужкі, якія едуць да нас з краін былога сацлагера. Адбіраючы іх, мы спрабуем вылучыць ў нацыянальным кінематографе гэтых краін самае унікальнае, тое, што, можна будзе назваць «візітнай карткай" краіны. Такім чынам, выбіраючы фільмы-візітоўкі краін-суседзяў, мы выбіраем будучую класіку кінематографа, якую варта ўбачыць любому адукаванаму чалавеку.

Конкурс маладога кіно «Маладосць на маршы» - гэта сусветная калекцыя новых формаў самавыяўлення кінадумкі, не заўсёды зручныя тэмы, але заўсёды таленавітая і наватарская праца рэжысёра. Гэтую калекцыю мы смела клічам ў Мінск з усяго свету, ад Польшчы да Аўстраліі. Такое кіно асабліва важна паказаць. Важна і трэба прывесці сучаснага гледача ў кінатэатр, пасадзіць у зручнае крэсла і паказаць часам нават нязручнае кіно. Таму што менавіта сёння вельмі неабходна, каб ён, малады беларускі глядач, пачаў шукаць для сябе адказы на пытанні аб талерантнасці і цярпімасці, адказнасці перад сабой, сумленнем і грамадствам, і, адкінуўшы лішні пафас вострых сацыяльных тым, навучыўся ўспрымаць і шанаваць добрае, высокамастацкае кіно.